Перед вами — хроника одного из самых трагических периодов в истории Мстиславля. Собранные здесь документы, свидетельства очевидцев и архивные материалы с беспощадной точностью рассказывают о системе террора, установленной нацистскими оккупантами на белорусской земле с июля 1941 года.
Это не просто историческая справка. Это голоса тех, кто прошел через ад: рассказ учительницы, чудом выжившей при расстреле в Шамаве; протокольные строки приказов, делавших преследование и уничтожение людей официальной политикой; воспоминания о массовых казнях на Троицкой горе и в Яновском яру.
Каждый документ, каждое воспоминание — это обвинение преступникам и предостережение потомкам. Мы публикуем эти материалы, чтобы сохранить память о невинных жертвах, о мужестве тех, кто сопротивлялся, и о цене, которую заплатили мирные жители Мстиславщины. Чтобы помнить. Чтобы это никогда не повторилось.
Памяць: Мсціслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік У. Л. Гасянкоў. — Мінск, 1999. — С. 198—200.У час акупацыі14 ліпеня 1941 г. Мсціслаў быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У буйных населеных пунктах раёна, былых цэнтрах сельскіх Саветаў — Шамава, Курманава, Забалацце, Ходасы і іншых — размясціліся валасныя управы, а пры іх — умацаваныя нямецка-паліцэйскія гарнізоны і паліцэйскія участкі.
У Мсціславе гітлераўцы размясцілі ваенную камендатуру, палявую жандармерыю, органы бяспекі і турму. Культурныя установы і школы фашысты ператварылі ў казармы. Яшчэ нядаўна шумны і жыццярадасны студэнцкі гарадок быў ператвораны ў месца смерці і пакут.
Сімвалам новага парадку стала шыбеніца, збудаваная ў скверы (зараз парк імя Крупскай). Акупанты зганялі сюды гараджан, каб запалохваць іх жахлівымі відовішчамі пакарання.
Першымі ахвярамі сталі партыйныя, савецкія, камсамольскія і гаспадарчыя актывісты, сем'і армейскіх камандзіраў і палітработнікаў. У раёне былі расстраляны камуністы, старшыні сельсаветаў: Доўгавіцкага — Казлоў, Пячкавіцкага — Козыр, Забалацкага — Канаенка, дырэктар Ходасаўскай МТС Раманенка, а таксама старшыня калгаса «Перамога» Аляксей Ядкоў.
За сувязь з партызанамі расстраляны старшыня Пячонкаўскага сельсавета І. Вертліб усёй сям'ёй, старшыня калгаса «Прамень Кастрычніка» І. М. Беразоўскі і бухгалтар І. П. Канапов.
Асабліва жорстка абыходзіліся з яўрэйскім насельніцтвам, для якога адразу быў уведзены знак адрознення — нашыякутная жоўтая зорка на спіне. Некаторыя яўрэі адмаўляліся насіць нашыюўку. З імі распраўляліся ў першую чаргу. Летнім ранкам, напрыклад, сабралі групу мужчын нібыта на работу, а на справе вывезлі іх у Пасялякін роў каля вёскі Вялікая Лешчанка і расстралялі. А назаўтра нечуваны плач паплыў над наваколлем: сюды прыйшлі жонкі і маці расстраляных.
Марозным лютаўскім днём 1942 г. фашысцкія карнікі учынілі расправу над яўрэямі вёскі Шамава. Яны сагналі каля 500 чалавек у некалькі хат, паставілі ля іх ахову з паліцаяў, а ноччу пакутнікаў невялікімі групамі выводзілі і на ўсходняй ускраіне вёскі расстрэльвалі. Многіх кідалі ў яму жывымі, а потым дабівалі з аўтаматаў. Некаторыя былі толькі паранены, а сканалі ў масе трупаў. Цудам удалося выжыць настаўніцы Сямкінай Фаіне Маркаўне. Кулі абмінулі жанчыну, і калі карнікі скончылі сваю работу і зніклі, яна, абмарожаная, выбралася з пякельнага могільніка і падалася ў лес да партызан.
Знішчэнне савецкіх людзей доўжылася на працягу ўсяго перыяду акупацыі горада і раёна. Месцамі масавых пакаранняў сталі Троіцкая гара ў Мсціславе і Янаўскі Яр каля вёскі Пячонкаўка. Трагічным быў сакавік 1942 г., калі на Троіцкай гары гітлераўцы знішчылі больш за 200 мсціслаўцаў — жанчын, старых, дзяцей. У Янаўскім Яры каля вёскі Пячонкаўка расстраляна і закатавана фашыстамі больш за пяцьсот савецкіх грамадзян. Сярод іх — ваеннапалонныя і мірнае насельніцтва, людзі розных прафесій і нацыянальнасцей, чые прозвішчы ўстанавіць, на жаль, не ўдалося. Тут загінулі члены Мсціслаўскай, Пустынскай, Ходасаўскай, Курманаўскай патрыятычных падпольных груп. Сярод іх — сёстры Таня і Насця Марчанкі, Вера Карабкова, Рыгор Паваротны, Мікалай Быкаў, ваеннапалонны лейтэнант Саша Погнерыбка, сакратар сельсавета Іван Дзячэнка з жонкай.
Яўгенія Ігнатаўна Філімонава прыгадвае: «...Каля 9 гадзін раніцы 15 кастрычніка 1941 г. я ўбачыла ў раўчуку многа людзей: старых, жанчын, дзяцей. Вакол іх стаялі з аўтаматамі фашысты. Праз некалькі хвілін пачаўся расстрэл. Дзяцей, якіх трымалі маці на руках, фашысты адымалі і дзеля пацехі падкідвалі ўгору і расстрэльвалі... І гэта працягвалася доўгія месяцы: людзей прыганялі да ям, распраналі і стралялі».
«...Пасля чарговага расстрэлу мірнага насельніцтва я падышоў да магілы, яна ўся калыхалася доўгі час», — успамінае Іван Сцяпанаў.
Памагатымі карнікаў былі здраднікі Радзімы, найміты-паліцаі. Ахвярамі варварскіх карных акцый сталі вёскі Шамава і Ракітанка. У разбураных саўгасах Пісараўшчына, Конезавод-120 і іншых акупанты пачалі ствараць так званыя абшчынныя гаспадаркі. Іх кіраўнікамі і ўпраўляючымі былі немцы.
Для жыхароў горада і раёна акупацыйныя ўлады ўвялі прымусовую працоўную павіннасць. Адных адпраўлялі на розныя работы на месцы, другіх — на прымусовыя работы ў Германію. Насельніцтва было абкладзена непамернымі падаткамі і пастаўкамі для нямецкай арміі: падушны, грашовыя падаткі на ўтрыманне стараст, паліцыі, розных атрадаў, на ахову дарог, мастоў. Кожны двор павінен быў здаваць малако, мяса, збожжа, бульбу, сена. А калі надыходзілі халады, старасты з паліцаямі рабілі падворныя абходы, забіралі ў жыхароў вёсак апошнія кажухі, валенкі, рукавіцы.
Загады і распараджэнні акупацыйных улад за непадпарадкаванне прадугледжвалі адну меру пакарання — смерць.
У. Л. ГасянкоўГэта было у Шамаве. 1 лютага 1942 г. камендант Мсціслаўля капітан Шрадэр абвясціў паліцэйскім, што ўсе яўрэі, якія пражываюць у Шамаве, павінны быць знішчаны. Абрадцаў сагналі на пляц перад царквой. Іх было каля 500 чалавек: старыя, старухі, жанчыны з дзецьмі. Некалькі дзяўчын спрабавалі ўцячы, але паліцэйскіх іх расстралялі.
На могілкі адводзілі па дзесяць чалавек. Там расстрэльвалі. Сярод абрадцаў былі дзве сястры Сімкіны. Малодшую, Раісу, студэнтку Ленінградскага педынстытута, забілі адной з першых. Старэйшая, Фаня — настаўніца, якая засталася ў жывых, расказвае:
— Гэта было пад вечар 1 лютага. Мы з сястрой пацалаваліся, развіталіся — мы ведалі, што ідзем на смерць. У мяне быў сын, Валерый, яму было 9 месяцаў. Я яго хацела пакінуць дома, аўось хто-небудзь возьме і выгадуе, але сястра сказала: «Не трэба. Усё роўна ён загіне. Хай хоць з табой памірае». Я яго загарнула ў коўдру. Яму было цёпла. Сястру павялі першай. Мы чулі крыкі, стрэлы. Потым усё сціхла. У другі раз павялі нас. Прывялі на могілкі. Дзяцей падымалі за валасы або за каўнер, як кацянят, і стрэлілі ў галаву. Усе могілкі крычалі. У мяне вырвалі з рук майго хлопчыка. Ён выкаціўся на снег. Яму было холадна і балюча, ён крычаў. Потым я ўпала ад удару. Пачалі страляць. Я чула стогны, праклённі, стрэлы, і я зразумела, што яны білі кожны труп, правяралі, хто яшчэ жывы. Мяне два разы вельмі моцна стукнулі, я маўчала. Пачалі знімаць рэчы з забітых. На мне была кепская спадніца, яны яе сарвалі. Шрадэр падклікаў паліцэйскага, нешта сказаў. Усе пайшлі. Я пацягнулася да Валерыка. Ён быў зусім халодны. Я пацалавала яго, развіталася. Некаторыя яшчэ стагналі, хрыпелі, але што я магла зрабіць? Я пайшла. Я думала, што мяне заб'юць. Навошта мне жыць? Я адна. Праўда, у мяне муж на фронце. Але хто ведае, ці жывы ён... Я ішла ўсю ноч. Адмарозіла рукі. У мяне няма пальцаў, але я дайшла да партызан.
Раніцай капітан Шрадэр зноў паслаў паліцэйскіх на могілкі — дабіць параненых.
Праз два дні ў паліцэйскае ўпраўленне прыйшлі чатыры старыя яўрэі. Яны спрабавалі ўнікнуць смерці, але не знайшлі прытулку. Шмуйла, 70 гадоў ад роду, сказаў: «Можаце нас забіць». Старых адвялі ў паветку, іх білі жалезнай палкай, а калі яны гублялі прытомнасць, абціралі снегам. Потым да правай нагі кожнага прывязалі вяроўку, перакінулі праз бэльку. Па камандзе паліцэйскія паднімалі старых на два метры над зямлёй і скідалі ўніз. Урэшце старых расстралялі.
Друкуецца па кн.: Гроссман В., Эренбург І. Чорная кніга. Іерусалім, 1992.
З успамінаў Вольгі Ніканаўны Марціноўскай, жыхаркі вёскі Пячонкаўка:
Мы жылі непадалёк ад яру. Памятаю, як у 1942 г. пачалі прывозіць за вёску людзей. Назад машыны вярталіся пустыя. Пасля першага разу, калі ўсё сціхла, мая дачка з сяброўкай прабраліся паглядзець, што адбывалася за ваколіцай. Вярнуліся ў жаху: сценкі ямы ў крыві, на дне забітыя. Больш на тое месца не хадзілі. Але часта чулі стрэлы, крыкі ахвяр. Аб тым, каго расстрэльвалі, ведалі з размоў. Аднойчы бачыла, як адзін з нямецкіх халуёў вёз на фурмане мёртвага ўрача Філімона. Яго ведалі, бо ён выратаваў ад смерці нашага пляменніка. І наогул, Філімон быў добры чалавек, шмат дапамагаў мірнаму насельніцтву...
Крывавая бойня была учынена над грамадзянамі вёскі Ходасы. Адступаючы, немцы схапілі па абвінавачванні ў дапамозе партызанам пяць грамадзян: Максіма Яфімавіча Казлова, Дзмітрыя Паўлавіча Уласенку, Захара Іванавіча Сазонава, Віктара Парфёнавіча Буянава і Івана Гаўрылавіча Барысенку. Іх прывезлі ў вёску Маляцічы, вялі допыт, жорстка здзекуючыся над ахвярамі.
Казлову фашысты выкалалі вочы, знялі скуру з кісці левай рукі, праламалі лобную частку чэрапа. Сазонаву таксама выкалалі вочы, усё цела ў яго было ў кінжальных ранах. Уласенку перабілі косці рук і ног. Буянаву таксама раздрабілі рукі і ногі, праламалі чэрап, выкалалі вочы. Такім жа чынам яны абышліся і з семнаццацігадовым Іванам Барысенкам.
Дакументы сведчацьЗ адміністрацыйнага распараджэння № 1 камандуючага тылам групы армій «Цэнтр» генерала пяхоты фон Шэнкендорфа
Пераклад з нямецкай мовы. 07.07.1941
I. Аб прызначэнні бургамістраў у валасцях
На пасады бургамістраў у першую чаргу павінны быць прызначаны палітычна надзейныя і кваліфікаваныя асобы, па магчымасці з ліку беларусаў.
Бургамістр з'яўляецца прадстаўніком воласці.
Ён з'яўляецца службовым начальнікам над усімі асобамі, якія працуюць у воласці. Ён прымае іх і звальняе з працы.
Бургамістр нясе адказнасць за фінансавыя справы воласці.
Усе жыхары, якія пражываюць у воласці паводле становішча на 21.06.1941 г., павінны быць нанава ўлічаны і перапісаны бургамістрам.
Бургамістры неадкладна павінны паклапаціцца аб тым, каб усе жыхары былі забяспечаны адпаведнымі дакументамі, якія засведчваюць іх асобу: прозвішча і імя, час і месца нараджэння, месца жыхарства, склад сям'і, прафесія, прабыванне і род заняткаў, сацыяльнае паходжанне, веравызнанне, нацыянальнасць, падданства.
Бургамістры прыцягваюць да адказнасці вінаватых за учыненыя акты сабатажу ў даверанай ім воласці. Яны павінны усімі сродкамі прадухіляць акты сабатажу. У іх абавязкі ўваходзіць ахова прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі воласці, асабліва жыццёва важных.
Бургамістраў і іх намеснікаў у населеных пунктах, якія налічваюць да 20 000 жыхароў, прызначае мясцовы камендант, а ў населеных пунктах, у якіх звыш 20 000 жыхароў — прызначае камендант палявой камендатуры.
I. Аб забароне пакідання кватэр у начны час
У перыяд з 21.00 да 5.00 раніцы насельніцтву забараняецца пакідаць кватэры.
Выключэнні дапускаюцца па пісьмовым дазволе мясцовага каменданта для асоб, якія працуюць у начны час на жыццёва важных прадпрыемствах, дактарамі, акушэркамі, на машынах хуткай дапамогі.
Парушальнікі будуць найстрэйшым чынам карацца мясцовымі камендантамі. Як дапаможнымі мерамі пакарання могуць быць: часовы арышт з абмежаваным харчаваннем, насільнае затрыманне і прыцягненне да працы.
Адметныя знакі для яўрэяў і яўрэек
Усе яўрэі і яўрэйкі, якія знаходзяцца на занятай рускай тэрыторыі, дасягнуўшыя 10-гадовага узросту, неадкладна абавязаны насіць на правым рукаве верхняга адзення ці сукенкі белую паласу шырынёй да 10 см з намаляванай на ёй сіянісцкай зоркай, або жвётую павязку шырынёй да 10 см.
Такімі павязкамі забяспечваюць сябе самі яўрэі і яўрэйкі.
Яўрэям катэгарычна забараняецца вітаць. Парушальнікі будуць найстрэйшым чынам карацца мясцовым камендантам па месцы жыхарства.
VIII. Стварэнне дапаможнай паліцыі
#Мстиславль #Холокост #ВОВ #ВеликаяОтечественнаяВойна #Беларусь #история #память #оккупация #геноцид #архив #свидетельства #война #нацизм #преступления #мирныежители